Cупрацоўніцу "Белтэлекама", якая не зразумела беларускамоўнага кліента, прыцягнулі да адказнасці - «Интернет и связь»
Меню
Наши новости
Учебник CSS

Невозможно отучить людей изучать самые ненужные предметы.

Введение в CSS
Преимущества стилей
Добавления стилей
Типы носителей
Базовый синтаксис
Значения стилевых свойств
Селекторы тегов
Классы
CSS3

Надо знать обо всем понемножку, но все о немногом.

Идентификаторы
Контекстные селекторы
Соседние селекторы
Дочерние селекторы
Селекторы атрибутов
Универсальный селектор
Псевдоклассы
Псевдоэлементы

Кто умеет, тот делает. Кто не умеет, тот учит. Кто не умеет учить - становится деканом. (Т. Мартин)

Группирование
Наследование
Каскадирование
Валидация
Идентификаторы и классы
Написание эффективного кода

Самоучитель CSS

Вёрстка
Изображения
Текст
Цвет
Линии и рамки
Углы
Списки
Ссылки
Дизайны сайтов
Формы
Таблицы
CSS3
HTML5

Новости

Блог для вебмастеров
Новости мира Интернет
Сайтостроение
Ремонт и советы
Все новости

Справочник CSS

Справочник от А до Я
HTML, CSS, JavaScript

Афоризмы

Афоризмы о учёбе
Статьи об афоризмах
Все Афоризмы

Видео Уроки


Видео уроки
Наш опрос



Наши новости

       
20-09-2013, 23:03
Cупрацоўніцу "Белтэлекама", якая не зразумела беларускамоўнага кліента, прыцягнулі да адказнасці - «Интернет и связь»
Рейтинг:

Усіх спецыялістаў кампаніі абавязалі кансультаваць кліентаў на мове іх звароту.

За адмову абслужыць беларускамоўнага кліента супрацоўніцу "Белтэлекама" прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці.
Інцыдэнт здарыўся 12 жніўня. Карэспандэнт "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч звярнуўся па прыватных пытаннях у кансультацыю па паслугах "Белтэлекама" (інфалінія 130). На ягоны званок адказала спецыялістка кол-цэнтра Вікторыя Кобрусева.
Зразумець, што такое "абсталяванне", супрацоўніца не змагла і… запатрабавала размаўляць з ёй на расійскай мове.
Сваю пазіцыю яна патлумачыла тым, што расійская мова — дзяржаўная.
Замест падначаленай даваць кансультацыю давялося яе начальніцы — тая беларускай мовай валодала.
На наступны дзень Ягор Марціновіч звярнуўся ў "Белтэлекам" з пісьмовай прэтэнзіяй. У лісце на імя генеральнага дырэктара Сяргея Папкова ён папрасіў прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці Вікторыю Кобрусеву, давесці да супрацоўнікаў правілы абслугоўвання на мове зварота кліента, а таксама выпрацаваць для спецыялістаў беларускамоўны слоўнік тэрмінаў.
Праз месяц ад "Белтэлекама" прыйшоў адказ за подпісам Дзмітрыя Дарошкі, галоўнага інжынера філіяла Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі (туды прэтэнзія была перанакіраваная для разгляду).
Згодна з ім, супрацоўніцу інфалініі Вікторыю Кобрусеву вырашана прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці на падставе закона "Аб мовах" -
"кіраўнікі, іншыя работнікі дзяржаўных органаў і іншых арганізацый павінны валодаць беларускай і рускай мовамі ў аб’ёме, неабходным для выканання імі сваіх службовых абавязкаў".
Праўда, спагнанне абранае мінімальна магчымым — яна атрымала заўвагу.
Апроч таго, кіраўніцтва растлумачыла супрацоўнікам службы 130, што ім неабходна абслугоўваць кліентаў на мове іх зварота, а таксама "павышаць свой слоўнікавы запас нацыянальнай мовы".
А вось спецыяльны слоўнік вырашана пакуль не ствараць. "Белтэлекам" запэўнівае, што "адукацыя спецыялістаў дазваляе ім у поўным аб’ёме выкарыстоўваць нацыянальную мову".

Усіх спецыялістаў кампаніі абавязалі кансультаваць кліентаў на мове іх звароту. За адмову абслужыць беларускамоўнага кліента супрацоўніцу "Белтэлекама" прыцягнулі да дысцыплінарнай адказнасці. Інцыдэнт здарыўся 12 жніўня. Карэспандэнт "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч звярнуўся па прыватных пытаннях у кансультацыю па паслугах "Белтэлекама" (інфалінія 130). На ягоны званок адказала спецыялістка кол-цэнтра Вікторыя Кобрусева. Зразумець, што такое "абсталяванне", супрацоўніца не змагла і… запатрабавала размаўляць з ёй на расійскай мове. Сваю пазіцыю яна патлумачыла тым, што расійская мова — дзяржаўная. Замест падначаленай даваць кансультацыю давялося яе начальніцы — тая беларускай мовай валодала. На наступны дзень Ягор Марціновіч звярнуўся ў "Белтэлекам" з пісьмовай прэтэнзіяй. У лісце на імя генеральнага дырэктара Сяргея Папкова ён папрасіў прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці Вікторыю Кобрусеву, давесці да супрацоўнікаў правілы абслугоўвання на мове зварота кліента, а таксама выпрацаваць для спецыялістаў беларускамоўны слоўнік тэрмінаў. Праз месяц ад "Белтэлекама" прыйшоў адказ за подпісам Дзмітрыя Дарошкі, галоўнага інжынера філіяла Мінскай гарадской тэлефоннай сеткі (туды прэтэнзія была перанакіраваная для разгляду). Згодна з ім, супрацоўніцу інфалініі Вікторыю Кобрусеву вырашана прыцягнуць да дысцыплінарнай адказнасці на падставе закона "Аб мовах" - "кіраўнікі, іншыя работнікі дзяржаўных органаў і іншых арганізацый павінны валодаць беларускай і рускай мовамі ў аб’ёме, неабходным для выканання імі сваіх службовых абавязкаў". Праўда, спагнанне абранае мінімальна магчымым — яна атрымала заўвагу. Апроч таго, кіраўніцтва растлумачыла супрацоўнікам службы 130, што ім неабходна абслугоўваць кліентаў на мове іх зварота, а таксама "павышаць свой слоўнікавы запас нацыянальнай мовы". А вось спецыяльны слоўнік вырашана пакуль не ствараць. "Белтэлекам" запэўнівае, што "адукацыя спецыялістаў дазваляе ім у поўным аб’ёме выкарыстоўваць нацыянальную мову".

Теги: Интернет и связь, "Белтэлекама" мове дысцыплінарнай адказнасці спецыялістаў

Просмотров: 1 840
Комментариев: 0:   20-09-2013, 23:03
Уважаемый посетитель, Вы зашли на сайт как незарегистрированный пользователь. Мы рекомендуем Вам зарегистрироваться либо войти на сайт под своим именем.

 
Еще новости по теме:



Другие новости по теме:
Комментарии для сайта Cackle