Категория > Новости мира Интернет > У Байнэце з’явіўся інфармацыйны рэсурс пра фолк-культуру - «Интернет и связь»
У Байнэце з’явіўся інфармацыйны рэсурс пра фолк-культуру - «Интернет и связь»23-08-2013, 23:06. Автор: Настасья |
На абсягах Байнэту распачаў працу новы інфармацыйны рэсурс Folkhome.by. Сайт створаны з мэтай прасоўвання народнай культуры ва ўсіх яе праявах, не абмяжоўваючыся фальклорам і аўтэнтыкай. У сучасным свеце ўплыў фолка можна знайсці ўва ўсіх сферах жыцця – у розных відах мастацкай творчасці, архітэктуры і дызайне, побыце і традыцыях. Folkhome.by распавядае пра падзеі ў фолк-культуры Беларусі і свету. Стваральнікі сайта запланавалі шэраг артыкулаў пра традыцыйныя рамёствы, міфалогію і музыку. Яна прадстаўленая на сайце ў найшырэйшым дыяпазоне: ад фальклору да сінтэзу народных песень з рок-музыкай і электронікай. На сайце ўжо з’явілася аўтарская калонка лідара легендарнага беларускага гурта Gods Tower Уладзіслава Наважылава (Lesley Knife). Ён шырока вядомы як аматар і знаўца фальклору, мае вялікую аўдыёкалекцыю песень малых народаў. У сваёй рубрыцы Уладзіслаў распавядае аб малавядомых, але цікавых выканаўцах фолка і этна, якія натхняюць яго на творчасць. Асаблівая ўвага на рэсурсе будзе нададзеная фолк-святам, іх анонсам і фотарэпартажам. “Фолк-фестываляў па ўсёй планеце праводзіцца вялікае мноства, хацелася б, каб беларусы ведалі пра іх і часцей адпраўляліся атрымаць асалоду з іх атмасферы. Спадзяемся, што падобнае “ажыўленне” паўплывае і на сітуацыю ў Беларусі”, - адзначаюць стваральнікі рэсурсу. Чакаецца, што прэзентацыя сайта Folkhome.by пройдзе 24 жніўня на фестывалі “Вольнае паветра” на хутары "Шаблі". Перейти обратно к новости |