Категория > Новости мира Интернет > Аформіць дакументы Tax free можна праз інтэрнэт - «Интернет и связь»

Аформіць дакументы Tax free можна праз інтэрнэт - «Интернет и связь»


10-07-2013, 04:02. Автор: Creighton
Новаўводзіны польскай мытнай службы – афармленне дакументаў Tax free праз інтэрнэт пакупнікамі і прадаўцамі – спрыяе хутчэйшаму і нескладанаму перасячэнню польска-беларускай мяжы.

Карыстацца гэтым спрашчэннем заахвочвае прэс-сакратар Мытнай палаты ў Беластоку Мацей Чарнэцкі:

- Гэта ўсё ўплывае на тое, што мытнае афармленне займае менш часу, і менш часу людзі трацяць на чаргу. Горача заахвочваем, бо гэта тэхнічная навінка. Зразумела, што не ўсе могуць ёю скарыстацца, бо не ўсе едуць з кампутарамі. Але, калі ёсць такая магчымасць, то зразумела, заахвочваем. Калі патрэбны падрабязнасці, то іх можна знайсці на нашай інтэрнэт-старонцы, даведацца ў супрацоўнікаў мытні, на памежных пераходах, у Мытнай палаце ў Беластоку. Там дапамогуць разабрацца.
На памежных пераходах у Падляшскім ваяводстве ёсць магчымасць бясплатна выйсці ў інтэрнэт праз так званыя гарачыя кропкі і самастойна зарэгістраваць дакумент Tax free на старонцы мытнай службы granica.gov.pl/Tax Free.
Перейти обратно к новости