Категория > Новости мира Интернет > Узламаны сайт "Вясны": загалоўкі змянілі на процілеглыя - «Интернет и связь»
Узламаны сайт "Вясны": загалоўкі змянілі на процілеглыя - «Интернет и связь»25-04-2013, 19:31. Автор: Gibbs |
Узламаны сайт зачыненага ўладамі праваабарончага цэнтра "Вясна". Пра гэта паведаміла ў сваім акаўнце ў "Фэйсбуку" праваабаронца Таццяна Равяка. "Зараз была ажыццяўлена атака і заменена інфармацыя. У прыватнасці, была заменена інфармацыя пра падпісанне Курэйчыкам петыцыі супраць смяротнага пакарання — напісана, што ён падтрымаў смяротнае пакаранне. Таксама заменена інфармацыя пра пазіцыю Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) — напісана тое, што яна выступае ў падтрымку дзяржаўнай палітыкі Беларусі. Гэта не наша інфармацыя!!!! Сайт узламаны", — паведаміла Таццяна Равяка. Нагадаем, што сёння раніцай быў узламаны сайт "Беларускага партызана". Хакеры размясцілі на галоўнай старонцы "пасланне", у якім тлумачаць свой учынак. "Мы маглі б заваліць і вас, і "Хартыю", і "Вясну", і многіх іншых яшчэ даўно, але мы даём вам магчымасць існаваць пад нашым кантролем. Чаму мы гэта не рабілі? Проста цікава, хто, адкуль і ШТО кажа. А цяпер у нас ёсць спіс гаваруноў, якіх папярэджваем у апошні раз: кажыце, пішыце, але не зарывайцеся, не трэба ліць бруд і абражаць АСОБУ", — казалася ў звароце. Праз некаторы час сайт аднавіў працу. Перейти обратно к новости |