Категория > Новости мира Интернет > Байнэт беларусізуецца. Павольна, але стабільна - «Интернет и связь»
Байнэт беларусізуецца. Павольна, але стабільна - «Интернет и связь»7-02-2014, 09:01. Автор: Лилиана |
||||||
Некаторыя карыстальнікі Беларускага парталу hs-design.ru абіраюць мовай інтэрфейсу беларускую — за апошнія два гады такіх стала ўдвая болей. Калі ў 2006 годзе на hs-design.ru толькі з’явіўся беларускі інтэрфейс, ім карысталіся каля 2% карыстальнікаў, пасля доля паступова змяншалася. Цягам 2010-2012 гадоў яна была на ўзроўні 1,2-1,5% ад агульнай долі. Але з лютага 2012 года назіраецца рост, пры гэтым заўважныя два выразных скачкі ў лютым і сакавіку 2013 года. Рост долі карыстальнікаў беларускамоўнай версіі парталу не спыняецца і зараз. Калі на снежань 2013 года 3% наведнікаў hs-design.ru абіралі беларускамоўны інтэрфейс, то ў студзені 2014 такіх ужо 3,08%. Раней спасылка на пераключэнне мовы інтэрфейсу знаходзілася наверсе старонкі. Пасля рэдызайну спасылка з тэкстам “Па-беларуску” перамясцілася ўніз. Некаторыя тутбаеўцы хваляваліся за лёс беларускамоўнага інтэрфейсу парталу, але, як распавёў IT.hs-design.ru кіраўнік сектара інтэрнэт-маркетынга Павел Варанюк, ад гэтага колькасць пераключэнняў на беларускамоўную версію не зменшылася.
"Цяжка сказаць, з чым гэта звязана. Падчас заўважных скачкоў ніякіх незвычайных падзей не было, мы спецыяльна правяралі навіны за той час. Магчыма, гэта нават нейкія глыбінныя змены ў беларускім грамадстве, зразумець якія мы зможам значна пазней", — мяркуе ён. Сярод верагодных чыннікаў такіх змен ён называе і беларускамоўную рэкламу, і дзейнасць арганізацый кшталту “Будзьма беларусамі”, і многія іншыя. Штодзень з’яўляюцца новыя артыкулы па-беларуску ў хіба не самай папулярнай крыніцы ведаў у інтэрнэце — Вікіпедыі. Абедзве версіі беларускай Вікіпедыі, афіцыйным і класічным правапісам, займаюць 58 і 67 месцы па колькасці артыкулаў. Вікіпедыя класічным правапісам склала спіс 1000 папулярных артыкулаў па-беларуску, першыя пяць месцаў у якім маюць “Беларуская мова”, “Максім Багдановіч”, “Ў”, “Янка Купала” і “Беларусь”. Перейти обратно к новости |