Восьмы міжнародны MediaBarCamp 2015 (MBC2015) адбудзецца 7-10 мая 2015 года ў Літве і збярэ разам актывістаў з Беларусі і астатняга свету: ад Кубы да Азербайджана, ад Швецыі да Егіпта. Арганізатарам MediaBarCamp 2015 (MBC2015) з'яўляецца Swedish International Liberal Centre (SILC) у супрацоўніцтве з лакальнымі партнёрамі ў Беларусі і Швецыі.
MediaBarCamp 2015 - унікальнае мерапрыемства, якое адбываецца ў фармаце не-канферэнцыі і адкрытай прасторы, падчас якой праграма складаецца і ўпарадкоўваецца непасрэдна самімі ўдзельнікамі.
Асноўнай мэтай MediaBarCamp 2015 з'яўляецца стымуляванне медыяактывізму і з'яўлення новых медыяпраектаў, спрыяць выкарыстанню сацыяльных сетак і магчымасцей, якія прадстаўляе інтэрнэт. MBC2015 таксама накіраваны на каардынацыю ўжо існуючых ініцыятыў у краінах-удзельніцах, а таксама развіццю кантактаў у рамках актыўнага міжнароднага моладзевага супрацоўніцтва.
Тэма МВС2015 - "Субкультуры палітыкі". Мы імкнемся запрасіць і натхніць вас, каб разам абмеркаваць, падзяліцца ідэямі і досведам пра розныя існуючыя актыўныя практыкі палітычных субкультур. Існуе шмат НДА і акцёраў грамадзянскай супольнасці, якія вельмі актыўна ўключаны ў лакальную палітыку і спрабуюць уплываць на працэс прыняцця рашэнняў. У той жа час існуюць палітычныя арганізацыі і інстытуцыі, якія ўспрымаюць сябе як палітычныя ўстановы, а на самай справе яны дзейнічаюць як НДА. Такім чынам, немагчыма спрачацца з тым, што палітыка складаецца са шматлікіх унутраных і знешніх слаёў, практык і субкультур.
Давайце збярэмся на МВС2015, каб разам вызначыць, да якіх значных і актыўных культур, субкультур, практык, плыняў і стыляў маеце дачыненне вы і вашы сябры!
МЭТАВАЯ АЎДЫТОРЫЯ
Блогеры, медыя- і палітычныя актывісты, калектывы распрацоўшчыкаў анлайн-праектаў, стваральнікі інавацыйных ідэй, сацыяльныя прадпрымальнікі, актыўныя грамадзяне і іншыя актывісты, якія падзяляюць каштоўнасці свабоды слова і выказванняў, прадстаўнікі сацыяльна-культурных праектаў, якія выкарыстоўваюць разнастайныя медыятэхналогіі для камунікацыі з мэтавай аўдыторыяй.
ПАТРАБАВАННІ ДА ЎДЗЕЛЬНІКАЎ
- Спасылка на публікацыю пра MediaBarCamp 2015 на вашым сайце з актыўнай гіперспасылкай на http://mediabarcamp.com/ (банеры можна знайсці на нашым сайце). Пасты ў сацыяльных сетках вітаюцца, аднак не з'яўляюцца дастатковымі.
- Ад аднаго праекту мы чакаем 1-2 удзельнікаў. На вялікі жаль, мы не можам запрасіць усю рэдакцыю цалкам.
- Падрыхтаваць і выступіць з прэзентацыяй. Слайды прэзентацыі павінны быць на англійскай мове. Рабіць прэзентацыю можна на любой мове (галоўнае, каб вас зразумелі іншыя). Слайды на англійскай мове значна дапамогуць тым, хто не разумее вашу мову.
- Тэму вашай прэзентацыі і яе кароткі змест (abstracts) неабходна сфармуляваць на англійскай мове. Калі ласка, пазначце тэму і яе змест (min. 300 знакаў). Гэта інфармацыя неабходна, каб арганізаваць папярэдняе анлайн-галасаванне дзеля абрання тых прэзентацый, якім будзе гарантавана зарэзервавана месца ў праграме.
- Удзел на працягу 4 дзён з'яўляецца абавязковым.
- Калі ласка, запоўніце анлайн-форму http://mediabarcamp.com/registration/
DEADLINE
1 красавіка 2015 – апошні тэрмін для рэгістрацыі ў якасці ўдзельніка (і для тых, у каго ёсць віза, і для тых, каму яна патрэбная). Настойліва раім вам зарэгістравацца як мага хутчэй.
ШТО НОВАГА Ў ГЭТЫМ ГОДЗЕ?
Рэгістрацыя без загадзя падрыхтаванай прэзентацыі, аднак неабходна пазначыць тэму і кароткі змест (abstracts) на англійскай мове. Сама прэзентацыя можа быць на іншай мове.
Будзе арганізавана папярэдняе галасаванне сярод удзельнікаў, каб абраць прэзентацыі, для якіх будзе зарэзервавана месца ў праграме загадзя.
Каб усім хапіла месца і часу на прэзентацыю, мы дададзім новы фармат хуткіх прэзентацый ПечаКуча – 20 слайдаў, якія аўтаматычна змяняюцца кожныя 20 секунд. (http://www.pechakucha.org/).
ІНШАЯ ІНФАРМАЦЫЯ
MediaBarCamp – гэта некамерцыйнае мерапрыемства. Удзел БЯСПЛАТНЫ.
- Арганізатары кампенсуюць усе выдаткі, звязаныя з праездам, візавымі зборамі, пражыванне і харчаванне.
- Месца правядзення (не менш за 4 памяшкання) будзе абсталявана ўсёй неабходнай тэхнікай: праектары, гукавое абсталяванне і wi-fi.
- Будзе забяспечаны пераклад з/на англійскую і рускую мовы.
- Пад кампенсацыю падпадаюць толькі самыя бюджэтныя квіткі ў/з Вільні (напрыклад, вагон 2-га класа ці аўтобус).
Выдаткі на перамяшчэнне на ўласным аўто альбо самалёт (Мінск – Вільня) кампенсавацца НЕ БУДУЦЬ. Трэба быць у Вільні 7 мая 2015 г. апоўдні. Ад'езд з Вільні не раней за 17.00 10 мая 2015 г.
Шмат што адбываецца зараз ONLINE, аднак сапраўдныя актывісты заўсёды маюць патрэбу сустрэцца OFFLINE! УБАЧЫМСЯ @ MBC2015
Восьмы міжнародны MediaBarCamp 2015 (MBC2015) адбудзецца 7-10 мая 2015 года ў Літве і збярэ разам актывістаў з Беларусі і астатняга свету: ад Кубы да Азербайджана, ад Швецыі да Егіпта. Арганізатарам MediaBarCamp 2015 (MBC2015) з'яўляецца Swedish International Liberal Centre (SILC) у супрацоўніцтве з лакальнымі партнёрамі ў Беларусі і Швецыі. MediaBarCamp 2015 - унікальнае мерапрыемства, якое адбываецца ў фармаце не-канферэнцыі і адкрытай прасторы, падчас якой праграма складаецца і ўпарадкоўваецца непасрэдна самімі ўдзельнікамі. Асноўнай мэтай MediaBarCamp 2015 з'яўляецца стымуляванне медыяактывізму і з'яўлення новых медыяпраектаў, спрыяць выкарыстанню сацыяльных сетак і магчымасцей, якія прадстаўляе інтэрнэт. MBC2015 таксама накіраваны на каардынацыю ўжо існуючых ініцыятыў у краінах-удзельніцах, а таксама развіццю кантактаў у рамках актыўнага міжнароднага моладзевага супрацоўніцтва. Тэма МВС2015 -
Теги: Интернет и связь, MediaBarCamp якія англійскай мове. быць