•
Если человек ощущает свое участие в жизни общества, он создает не только материальные ценности для людей - он создает и самого себя. Из работы, в которой ярко выражен дух гражданственности, начинается истинное самовоспитание.
Афоризмы
•
Поистине, подобно солнцу, люблю я жизнь и все глубокие моря. И вот что называю я познанием: чтобы все глубокое поднялось на высоту мою!
Афоризмы
•
- «Оставайтесь голодными. Оставайтесь безрассудными». И я всегда желал себе этого. И теперь, когда вы заканчиваете институт и начинаете заново, я желаю этого вам.
Афоризмы
•
Воспитание личности - это воспитание такого стойкого морального начала, благодаря которому человек сам становится источником благотворного влияния на других, сам воспитывается и в процессе самовоспитания еще более утверждает в себе собственное моральное начало.
Афоризмы
Сегодня
• Кто много знает, с того много и спрашивается.
• Не учись до старости, а учись до смерти.
• Без терпенья нет ученья.
• Знание лучше богатства.
• Учи показом, а не рассказом.
• Не для знания, а для экзамена.
• Знание — сила.
• Без муки нет и науки.
• Всему учен, только не изловчен.
• Велико ли перо, а большие книги пишет.
• Перо пишет, а ум водит.
• Не бойся, когда не знаешь: страшно, когда знать не хочется.
• Учение — путь к умению.
• Много ученых, мало смышленных.
• Наука учит только умного.
• Учи других — и сам поймешь.
• На все руки, кроме науки.
• Наукой люди кормятся.
• Писать — не языком чесать.
• От учителя наука.
• И медведя плясать учат.
• Не пером пишут — умом.
• Мудрым ни кто не родился, а научился.
• Корень учения горек, да плод его сладок.
Меню
Наши новости
Учебник CSS
Невозможно отучить людей изучать самые ненужные предметы.
"Ёсць жарт пра тое, што мінчукі менш за ўсё любяць бібліятэку, але калі да іх прыязджаюць госці, іх вядуць менавіта туды", - смяецца Марыля Шлык, стваральніца некамерцыйнага праекту Place.by. Гэты сайт месціць больш за сотню гісторый звычайных людзей, якія любяць Мінск і ведаюць, чым ён можа здзівіць замежнага турыста, акрамя відавочных аб'ектаў архітэктуры.
Марыля Шлык, Place.by
Марыля - вельмі гаваркая і аптымістычная асоба. Яе галава напоўненая цікавымі гісторыямі, якія проста рвуцца з вуснаў. Шмат якія з іх яна вывучыла пасля таго, як выпадкова натрапіла на кнігу пра Мінск у Цэнтральная кнігарні. Гэта стала пачаткам новай любові да беларускай сталіцы, якая, між іншым, не з'яўляецца родным горадам дзяўчыны. Яна расказала, што асноўная місія праекту Place.by была ў тым, каб замежны госць зайшоў на сайт - і яму там дасціпна расказалі, куды можна пайсці ў Мінску. І зрабіць так, каб "імідж горада складаўся не толькі з ваенных і савецкіх аб'ектаў". "Я вельмі люблю вандраваць і ўдзельнічаю ў праекце каўчсёрфінгу. Калі да мяне прыязджалі замежныя госці і я паказвала ім горад, я сутыкалася з тым, што не хапае легенд, гісторый. Замежнікі звычайна прыязджаюць паглядзець на нешта савецкае і здзіўляюцца, што ў нас і да вайны была гісторыя і ёсць свае легенды. Напрыклад, пра Белую панну Лошыцкага парка. Калі ім пра гэта распавядаеш, усе просяць яшчэ", - усміхаецца Марыля. Даведацца пра Топ-5 незвычайных месцаў, лепшыя кавярні ці паркі Мінска можна на трох мовах - рускай (самая поўная версія), англійскай і беларускай. Ці трэба казаць, што сайт зроблены не толькі для турыстаў, але і для саміх мінчукоў? Не кожны замежны госць мае сяброў у Мінску і не кожны жыхар горада ведае нават дзясятую частку таго, што атрымалася сабраць на Place.by. Напрыклад, пра Чырвоны дворык, Вежу Цанавы ці "Чабурэчную" на Валадарскага. Ці пра =183]сувязь Скарлет Ёхансан і Лары Кінга з беларускай сталіцай.
Чырвоны дворык, Мінск. Фота Place.by
Зараз на сайце больш за 150 гісторый, напісаных сябрамі Машы, сябрамі сяброў і незнаёмымі ёй людзьмі. Гэта людзі самых розных прафесій, большасць з іх ніколі раней не пісала такіх тэкстаў. Але, па словах заснавальніцы, ні адна гісторыя не перапісвалася наноў, таму ўсе яны атрымаліся рознымі, але шчырымі. І ніводная з іх не месціць рэкламы - кожны пісаў пра тое, што сапраўды любіць у Мінску. "Трэба цаніць тое, што ёсць, і цаніць гісторыю. Часамі месца можа ўжо не існаваць ці быць вельмі простым, але калі ты ведаешь яго гісторыю і можаш яе добра распавесці, то ў некаторых вочы на лоб лезуць: дык гэта так цікава, трэба туды схадзіць! Напрыклад, у Варшаве ёсць будынкі, на якіх пазначана, што там спыняўся нейкі пісьменнік. Можа, гэта і гістарычна не пацверджана, але людзі прачыталі недзе – і масава туды ідуць паглядзець", - кажа Марыля. Па задуме, праект мусіць разрастацца таксама і ў рэальнай прасторы. З часам Place.by зможа рабіць гайд-туры па месцах, дзе некалі жылі, спыняліся ці хацелі працаваць знакамітыя дзеячы – і не толькі беларускія. Напрыклад, Акадэмію навук Беларусі можна звязаць з імем Эйнштэйна, які атрымаў запрашэнне ад свайго вучня-беларуса і сапраўды мог працаваць там, калі б Сталін дазволіў. Такія гісторыі ствараюць атмасферу, якая запамінаецца лепш за сухія афіцыйныя дадзеныя.
Александр Андрейченко via Flickr" alt="Мінск рамантычны. Фота Александр Андрейченко via Flickr" width="95%" height="360" vspace="5" hspace="5" border="0" data-zoom="1" data-x-src="http://thumb.tyt.by/n/it/03/10/place.by_komsomolskoe_ozero.jpg" data-x-width="95%" data-x-height="360" data-y-src="http://thumb.tyt.by/620x620s/n/it/03/10/place.by_komsomolskoe_ozero.jpg" data-y-width="95%" data-y-height="360" />
Мінск рамантычны. Фота Александр Андрейченко via Flickr
Акрамя таго, сайт будзе дапаўняцца артыкуламі і гісторыямі пра іншыя гарады Беларусі. І Марыля чакае тых, хто зацікаўлены ў праекце і хоча пісаць тэксты, рабіць фотаздымкі і пераклады ці паспрабаваць манетызаваць яго.